Школьны доктар патраціў свае 2 мільёны на рэкламу супраць піва

Ігар Пастноў агітуе цытатамі з Бісмарка
У віцебскіх газетах пачалі з’яўляцца незвычайныя рэкламныя блокі. На 30 квадратных сантыметрах плошчы меркаванне Бісмарка аб тым, што ўжыванне піва – гэта шлях зрабіцца лянівым і дурным імпатэнтам. Далей пералік некаторых захворванняў, да якіх вядзе злоўжыванне гэтым напоем. Гэта мясцовы школьны доктар Ігар Пастноў агітуе насельніцтва за здаровы лад жыцця.

Доктара непакоіць, што пад уплывам рэкламы піва падлеткі злоўжываюць алкаголем. А некаторыя сюжэты, напрыклад, той, дзе людзі зрываюць стоп-кран у цягніку, каб набыць чарговую бутэльку піва, ён лічыць сацыяльна небяспечнымі.

Ігар Пастноў: - Я напісаў у генеральную пракуратуру. Прашу прыцягнуць да крымінальнай адказнасці аўтараў рэкламы, якая наўпрост заклікае да дыверсійных актаў! Была рэклама такая – ўзарвалася бутэлька, і тэкст: вырвіся са звыклай карціны, праяві сабе! І выбух паказваюць! Можа, гэта мае фантазіі, але я бачу тут заклік да нейкіх выбухаў, і падлетак можа тое ж убачыць.

Агітуе, дарэчы, на ўласныя грошы. Доктар, заробак якого складае ў лепшыя месяцы 500 тысяч беларускіх рублёў, супрацоўнічае з рознымі спецыялізаванымі выданнямі. Ганарары ідуць на набыццё рэкламнай плошчы. Кажа, што патраціў ўжо амаль два мільёны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі