Вы тут

Школьніца затэлефанавала ў міліцыю: за мной бегае мужчына з нажом і хоча забіць

Дзве навагрудскія школьніцы паставілі на вушы раённую міліцыю / pixabay.com

У навагрудскую міліцыю на нумар 102 днямі затэлефанавала малалетняя дзяўчынка і паведаміла, што ў аграгарадку Ладзенікі за ёй бегае мужчына з нажом і спрабуе яе забіць.

На працягу 10 хвілін у аграгарадок выехаў увесь асабісты склад інспекцыі па справах непаўналетніх Навагрудскага РАУС, піша Блог Гродна s13. 

Прыбыўшы на месца, міліцыянты выявілі, што дзве малалетнія школьніцы тройчы тэлефанавалі ў міліцыю і расказвалі выудманыя гісторыі. Абедзвюм па сем гадоў, і вучацца яны ў другім класе школы. Дарэчы, свой учынак не лічылі неабдуманым і супрацьпраўным.

Бацькоў могуць пакараць за ўчынак іх дачок. Ім пагражае штраф да 290 рублёў (10 базавых велічыняў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.