Шэр вяртаецца нягледзячы на развітальны тур

Праз пяць год пасля свайго "Развітальнага туру" амерыканская спявачка Шэр, вырашыла аднавіць гастрольную дзейнасць і рушыць у новае сусветнае турнэ.
Паводле Monsters & Critics, 63-гадовая выканаўца плануе паехаць на гастролі пасля таго, як скончыцца яе кантракт на серыю выступаў у казіно Caesars Palace у Лас-Вегасе. У сувязі з гэтым спявачка ўжо падрыхтавала новы альбом, які выйдзе пазней у 2010 годзе ў дзвюх версіях: звычайнай і падарункавай з 14 і 19 песнямі адпаведна.

Першым сінглам з дыска стане кампазіцыя "Already Been There", якая будзе прэзентаваная Шер 18 траўня на цырымоніі World Music Awards у Манака. Акрамя таго, спявачка знялася разам з Крысцінай Алігерай у фільме "Бурлеск", які выйдзе на экраны ЗША ў лістападзе.

Нагадаем, што Шэр рушыла ў "Развітальны тур" у чэрвені 2002 года, пасля 40 гадоў, музычнай кар'еры. Турнэ цягнулася да красавіка 2005 года, за гэты час спявачка дала 325 канцэртаў, зарабіўшы 250 мільёнаў долараў.

Пасля трохгадовай паўзы Шэр вярнулася на сцэну, падпісаўшы кантракт на 200 шоў у Лас-Вегасе.

Фота: cher.yuku.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі