Шэнгенскія візы для беларусаў не патаннеюць

Многія еўрадэпутаты ня хочуць падпісвацца пад дэкларацыяй аб памяншэнні коштаў візаў для грамадзян Беларусі. Прычынай гэтаму сталі жорсткія дзеянні ўладаў Беларусі падчас акцыі апазіцыі 25 сакавіка ў Мінску.
Падпісаліся пакуль толькі 150 дэпутатаў, а трэба не менш за 393. Кіраўнік дэлегацыі па стасунках з Беларусьсю Яцэк Пратасэвіч пабываў у Вільні, Рызе і Варшаве, дзе правёў перамовы з міністрамі ўнутраных і замежных справаў. Гаворка ішла пра тое, як агульнымі намаганнямі, выкарыстоўваючы рычагі Еўрапарламенту, паменшыць кошты візаў для беларускіх грамадзянаў для паездак у краіны Шэнгену і асабліва ў суседнія краіны. Нагадаем, на пачатку году сябры сацыял-дэмакратычнай фракцыі Эўрапарлямэнту Юстас Палецкіс зь Літвы, Генавэфа Грабоўска з Польшчы і Ханэс Свобада з Аўстрыі пачалі збіраць подпісы за тое, каб паменшыць кошт візаў для беларусаў. Для таго, каб дэкларацыя стала пачаткам дыскусіі ў Еўрапарлямэнце, неабходна было сабраць ня меней за 393 подпісы дэпутатаў.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі