Шаўцоў: Лукашэнка наўрад ці будзе падпісваць дакументы ў Кыргызстане

Аляксандр Лукашэнка плануе ўзяць удзел у нефармальным саміце Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы, які ў пятніцу пройдзе ў Кыргызстане. Не выключана, што падчас нефармальнага саміту прэзідэнты будуць абмяркоўваць дамову пра стварэнне калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання АДКБ, якую не падпісала Беларусь. Як паведамляе РІА "Новости", памочнік прэзідэнта Расіі Сяргей Прыходзька выказаўся наконт таго, што "калі Лукашэнка туды едзе, значыць мусіць падпісаць дакументы".

Аднак гэта малаверагодна, лічыць палітолаг Юрый Шаўцоў:

Шаўцоў: "Саміт жа нефармальны. Значыць, наўрад ці гэтае пытанне можа стаяць у парадку дня. Гэта ж афіцыйнае пытанне".

Нагадаем, што стварэнне Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ было галоўнай тэмай саміту ў Маскве 14 чэрвеня. Беларусь адмовілася ўдзельнічаць у ім з-за "малочнага канфлікту" з Расіяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі