Шахцёра-страйкоўца Юрыя Корзуна арыштавалі на 15 сутак

Шахцёра-страйкоўца Юрыя Корзуна арыштавалі на 15 сутак

На 15 сутак арышту асудзілі шахцёра-страйкоўца Юрыя Корзуна. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, расказала парталу TUT.by яго жонка Кацярына.

11 лютага ў 6:50 раніцы Корзун выйшаў прагрэць машыну, каб з'ездзіць на запраўку і адвезці дзіця ў школу, але не вярнуўся. Жанчына кажа, што на запраўцы былі сляды развароту легкавога аўтамабіля. Яна вырашыла, што мужа або затрымалі, або ён з каністрай паехаў на таксоўцы да запраўкі, калі ў яго зусім не было бензіну.

"Пачакала, як звычайна, тры гадзіны, па заканчэнні трох гадзін звярнулася ў РАУС", — кажа жанчына. У міліцыі ёй заявілі, што мужа затрымалі па "народным" артыкуле 23.34. 

Раней Корзун ужо адбываў арышт за ўдзел у чаяванні ў парку. Пасля першых 15 сутак яго не выпусцілі, а дадалі яшчэ 15. 

Корзун набыў вядомасць у верасні 2020 года: шахцёр прыкаваў сябе ў шахце і адмовіўся выходзіць на паверхню на знак пратэсту. Пасля гэтага ён далучыўся да страйку.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі