Шахцёра Алега Кудзёлку, верагодна, паднялі на паверхню

Шахцёра Алега Кудзёлку, верагодна, паднялі на паверхню

Шахцёра Алега Кудзёлку, які абвясціў страйк і адмовіўся падымацца на паверхню, верагодна, дасталі з шахты, перадае Telegram-канал страйкаму "Беларуськалію". 

"Шмат ратавальнікаў і людзей у белых касках. Кагосьці пасадзілі ў хуткую. Самі падысці не можам. Нас прэсуюць", — пішуць страйкоўцы

Некалькі дзясяткаў шахцёраў прыйшлі сёння да 4-га рудаўпраўлення "Беларуськалія". Яны выказваюць падтрымку горнаму майстру Алегу Кудзёлку, які абвясціў страйк у шахце. 

Неўзабаве да шахты прыехала "хуткая", а да страйкоўцаў прыйшлі людзі ў цывільным, якія сталі іх здымаць. Таксама прыехаў мікрааўтобус. Страўкоўцы падазраюць, што рыхтуюцца масавыя затрыманні. 

Як паведамляла Еўрарадыё, 21 верасня горны майстар "Беларуськалія" Алег Кудзёлка абвясціў страйк і адмовіўся падымацца з шахты. Ён патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць страйкоўцаў прадпрыемства, адправіць у адстаўку гендырэктара "Беларуськалію", а таксама спыніць гвалт і беззаконне сілавікоў у краіне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі