БАТЭ забіў больш, чым "Славія" за сезон, вызначыліся браты Глебы (відэа)

Барысаўскі БАТЭ разграміў мазырскую "Славію" — 6:1. Па 2 галы забілі Аляксандр Паўлаў і Дзмітрый Бага, па 1 — Віталь Радзівонаў і Аляксандр Глеб (з пенальці). Салігорскі "Шахцёр" учыніў разгром брэсцкага "Дынама" — 5:0. Павел Сітко двойчы вызначыўся — ён застаецца найлепшым бамбардзірам першынства, на яго рахунку 9 галоў. Два галы забіў Аляксей Рыёс.


Іншыя вынікі матчаў тура: "Нафтан" — "Гомель" — 0:0, "Дняпро" — "Тарпеда-БелАЗ" — 0:4 (галы забіў Вячаслаў Глеб, адзін з якіх з пенальці), "Мінск" — "Дынама" (Мінск) — 1:2. "Нёман" здабыў валявую перамогу ў матчы з "Белшынай" — 2:1.
 

Адзначым, што за ўвесь сезон (13 матчаў) "Славія" забіла толькі 4 галы, у БАТЭ іх ужо 26 — гэта найлепшы вынік сярод каманд вышэйшай лігі.


У першынстве лідыруе "Шахцёр", у якога 32 ачкі, у БАТЭ — 26, у "Гомеля" — 21, у мінскага "Дынама" — 20.
 

Матчы наступнага тура пройдуць 23 і 24 чэрвеня. "Шахцёр" згуляе ў гасцях з "Гомелем", а БАТЭ ў Бабруйску сустрэнецца з "Белшынай".
 

Фанаты мінскага "Дынама" абвясцілі байкот сённяшняму матчу

Фота — daylife.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі