С.Гайдукевіч: Беларусь яшчэ не падтрымала Расію, бо трэба весці сябе паважна

Ініцыятыву Расіі аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі пакуль не падтрымала ніводная дзяржава свету. Маўчыць пакуль і афіцыйны Мінск, на падтрымку якога разлічвае Масква. На расійскіх тэлеканалах словы падтрымкі незалежнасці самаабвешчаных рэспублік выказалі толькі некалькі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, а сярод іх і Сяргей Гайдукевіч. Кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі перакананы, што ў сённяшняй сітуацыі выхаду ў Аляксандра Лукашэнкі няма:

"Не падтрымліваць, гэта значыць перакрэсліць усё, што ёсць... Расія ўстала з каленаў і пацягне за сабой вельмі многіх. І нічога з гэтым не зрабіць".


Прычыну ж узятай афіцыйным Мінскам паўзы Гайдукевіч тлумачыць так:

"Гэта не патрабуецца сёння ці заўтра... Працэс толькі пайшоў. Навошта бегчы наперадзе планеты ўсёй? Трэба весці сябе паважна...".


Сяргей Гайдукевіч мяркуе, што цяпер, падчас абмеркавання гэтай праблемы ў вышэйшых органах улады, улічваецца "шматвектарнасць" нашай краіны ды меркаванні "еўрапейскіх калегаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі