The Sex Pistols выдаюць новы дыск

Панк-рокеры The Sex Pistols абяцаюць у хуткім часе выдаць новыя песні. Натхніў на гэта рокераў поспех іх нядаўняга рэюніян-турнэ "Holidays in the Sun 2007".

Нагадаю, што ў лістападзе мінулага года Sex Pistols адыгралі шэраг канцэртаў у Вялікабрытаніі і Амерыцы ў гонар 30-гадовага юбілею свайго класічнага альбома "Never Mind Mind The Bollocks... Here's The Sex Pistols".

Калі справы пайдуць добра, Sex Pistols плануюць выдаць свае новыя песні ўжо ў чэрвені, на фэсце Isle of Wight Festival, дзе гурт заяўлены як хедлайнер аднаго з дзён.

Паводле словаў бубнача Пола Кука, музыкі "зараз актыўна абмяркоўваюць новы матэрыял. Адзінай праблемай з'яўляецца тое, што ўсе жывуць на розных кантынентах, а таму трэба неяк знаходзіць час, каб сабрацца разам у студыі. Наўрад ці будзе запісаны цэлы альбом, але хутчэй за ўсё да лета з’явіцца новы матэрыял, які будзе прадстаўлены на фэсце".

Фота: blogs.theage.com.au

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі