Севярынец: Ёсць 15-20 прэтэндэнтаў на адзінага кандыдата ад апазіцыі

Яны мусяць прайсці ў Беларусі ў 2015 годзе. Паводле слоў Паўла Севярынца, верагоднасць таго, што апазіцыя вызначыцца з адзіным кандыдатам ён ацэньвае як 50 на 50. Што да прэтэндэнтаў, дык Севярынец і яго паплечнікі налічылі ўжо да 20 чалавек.





"Гэта людзі з вядомымі прозвішчамі — былыя кандыдаты ў прэзідэнты, лідары партый, журналісты, грамадскія дзеячы. Сярод іх ёсць і жанчыны", — цытуе словы Паўла Севярынца "Интерфакс-Запад".





Палітык і нядаўні палітвязень адзначае, што з'явіліся і новыя прозвішчы людзей, якія могуць прэтэндаваць на ролю адзінага кандыдата. Іх каля 15 чалавек і яны "не з першых эшалонаў апазіцыі", кажа Павел Севярынец.

Мілінкевіч: Кандыдат у прэзідэнты Беларусі — "адносна малады чалавек"

 

Фота — bymedia.net