Сеульскае метро абсталявалі бясплатным выхадам у Інтэрнэт

Азіяты, акружаныя неверагоднай колькасцю тэхналогій і тэхнікі, забяспечылі сабе высокахуткасны выхад у Інтэрнэт там, дзе звычайна няма нават сотавай сувязі.


На фота – адзін з двух вагонаў метро ў горадзе Сеул (Паўднёвая Карэя), абсталяваны тузінам наўтбукаў. Кожны з іх мае высокахуткасны выхад у Сусветнае сеціва пры дапамозе тэхналогіі WiBro. Самае прыемнае для наведнікаў падземкі ў дадзеным выпадку – тое, што ўсё гэта цалкам бясплатна.

Атракцыён шчодрасці ўладкавалі два мясцовых IT-гіганта: карпарацыя Samsung і тэлекамунікацыйны правайдэр Korea Telecoms. Ці збяруць яны свае лэптопы 20 жніўня, калі рэкламная акцыя скончыцца, застаецца толькі здагадвацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі