Серэна Уільямс знялася з турніру ў Індыян-Уэлсе з-за траўмы

Першая ракетка свету амерыканка Серэна Уільямс з-за траўмы калена знялася з турніру ў Індыян-Уэлсе і не змагла згуляць паўфінальны матч. Такім чынам, у фінал без барацьбы прайшла яе саперніца, румынка Сімона Халеп, якая цяпер займае 3-е месца ў сусветным рэйтынгу WTA.

У фінале Халеп згуляе з сербкай Аленай Янкавіч (21-е месца ў рэйтынгу).

Беларуска Вікторыя Азаранка (38) на гэтым турніры спачатку перамагла бельгійку Кірстэн Фліпкенс (61), а затым у паядынку за выхад у 1/8 фінала саступіла расіянцы Марыі Шарапавай (2), інфармуе БЕЛТА.

Фота: eurosport.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі