Сэрцы на лёдзе, маршы і танцы: як праходзіць 191 дзень пратэстаў у Беларусі

Налепкі на паштовай скрыні ў адным з мінскіх пад'ездаў / "Радыё Свабода"
Налепкі на паштовай скрыні ў адным з мінскіх пад'ездаў / "Радыё Свабода"

У 191-ы дзень пасля выбараў беларусы працягнулі выходзіць на вуліцы, каб выказаць сваю нязгоду з рэжымам Лукашэнкі. Па традыцыі падтрымліваюць суайчыннікаў беларусы і неабыякавыя людзі ва ўсім свеце. А ў Дзень Святога Валянціна з'явілася яшчэ і нагода зрабіць прызнанне ў любові і самой краіне, і яе адважным людзям. І вось што атрымалася!

Сердца на льду, марши и танцы: как проходит 191 день протестов в Беларуси
Такую прыгажосць сёння ўбачылі раніцай жыхары мінскай Серабранкі / TUT.by

На ранішні шпацыр выйшлі жыхары Хацежына. Жыхары Баранавічаў, Ракава і Жодзіна зладзілі флэшмобы са снегам і сэрцамі. А жыхары мінскіх вуліц Пуліхава і Захарава прыгожа танцавалі.

Наша любімая акцыя — у адным з мінскіх пад'ездаў. Там з'явіліся ўдасканаленыя ўкладышы гумовай жуйкі Love is ... "Разам гайдаць рэжым" — а як інакш?)

Мастачка Вольга Кузьміч намалявала цудоўную паштоўку Маke Belarus па матывах знакамітага Make love, not war.

Сердца на льду, марши и танцы: как проходит 191 день протестов в Беларуси
Малюнак Вольгі Кузьміч / facebook

А ва Уруччы дзяжурыць каля дарогі таксама традыцыйна выйшлі аматары АМАПу. Праўда, іх улюбёнцаў пакуль не відаць.

Акцыю ў падтрымку журналістаў правялі мінскія пенсіянеры.

Не засталіся ў баку і беларусы свету.

Акцыі салідарнасці праходзяць у розных месцах. Пра самыя цікавыя мы абавязкова раскажам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі