Сенегал сенсацыйна абыграў Польшчу — 2:1 (фота, відэа)

Сенегал сенсацыйна абыграў Польшчу — 2:1 (фота, відэа)

На футбольным чэмпіянаце свету ў Расіі Сенегал сенсацыйна абыграў Польшчу — 2:1. Матч прайшоў у аўторак на маскоўскім стадыёне "Спартак". У палякаў мала што атрымлівалася наперадзе, а сенегальцы скарысталіся сваімі шанцамі. У першым выпадку на 37-й хвіліне ім дапамог рыкашэт, запісалі аўтагол. У другім выпадку на 60-й хвіліне польскі футбаліст адкінуў мяч брамніку, які далёка выйшаў у поле і не бачыў, што суддзя дазволіў увайсці ў гульню Мбаю Ньянгу. Той перахапіў мяч і завёў яго ў пустую браму. Зборная Польшчы змагла забіць толькі адзін гол, на 86-й вызначыўся Гжэгаш Крыхавяк.

У іншым паядынку групы "Н" Японія таксама сенсацыйна абыграла Калумбію — 2:1. Калумбійцы з 3-й хвіліны гулялі ў меншасці. У выніку лідарамі групы сталі японцы і сенегальцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі