Вы тут

Сенатар ЗША сумняецца, што Трамп пагодзіцца на санкцыі супраць Лукашэнкі

Дональд Трамп / Reuters

Сенатар ЗША Рычард Дурбін сумняваецца, што амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп пагодзіцца на санкцыі, якія прапанавалі 13 сенатараў з абедзвюх партый, супраць Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта прадстаўнік Дэмакратычнай партыі заявіў у інтэрв'ю "Голасу Амерыкі".

"Беларусь — найбліжэйшы саюзнік Расіі і Пуціна. І мы ведаем пра сімпатыі прэзідэнта Трампа да Пуціна. Малаверагодна, што Трамп пагодзіцца на якія-небудзь спробы па супрацьдзеянні рэжыму Лукашэнкі праз санкцыі ці іншыя меры", — сказаў Дурбін.

21 верасня міністры замежных спраў краін-чальцоў Еўразвязу будуць абмяркоўваць пытанне пра санкцыі супраць прадстаўнікоў Беларусі. Напярэдадні Еўрапарламент прызнаў Каардынацыйную раду часовым прадстаўніком народа Беларусі і заклікаў замарозіць перавод грошай з ЕС дзяржаўным і кантраляваным дзяржавай арганізацыям Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.