Сенатар Чаргінец пра дэбаты: Добра, што мне яшчэ позву не паслалі

Сенатару Мікалаю Чаргінцу прапанавалі правесці дэбаты з апазіцыйнай моладдзю. Міхаіл Пашкевіч, актывіст маладзёжнага крыла Аб'яднанай грамадзянскай партыі, спыніў яго на вуліцы, каля будынка Адміністрацыі прэзідэнта:

"Сенатар вельмі спяшаўся на сустрэчу з лордам англійскім ці бізнесменам, які прыязджаў. Але нумар факса пакінуў. Адзінае, што ён запытаўся, па якой тэматыцы. Я сказаў: давайце "Моладзевая палітыка". Мы "Маладыя дэмакраты", таму нам хацелася б паспрачацца з сенатарам і ў нашых бачаннях маладзёжнай палітыкі ў Беларусі, і яе рэалізацыі".

Еўрарадыё запыталася ў Мікалая Чаргінца, ці не перадумаў ён дыскутаваць з моладзю АГП? Вось што кажа сенатар:

"Для мяне галоўнае, каб быў час і каб я быў тут. А то падловяць, калі мяне няма ў Мінску і будуць крычаць: "Мы яго паклікалі, а ён не прыйшоў". Хоць гучыць гэта так... "Яны мяне паклікалі", позву яшчэ не паслалі...".

У той жа час, у партыйны офіс АГП ці ва ўправу Партыі БНФ Чаргінец ісці не збіраецца. Памяшканне для дэбатаў ён абяцае знайсці самастойна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі