Сенат Чэхіі — пра генацыд украінскага народа

Ім прызнаныя злачынствы расійскай арміі ва Украіне.
11 траўня Сенат Чэхіі прызнаў генацыдам украінскага народа злачынствы расійскай арміі ва Украіне. Пра гэта паведаміў украінскі амбасадар Яўген Перабійніс.
"У прынятай пастанове таксама ўтрымліваецца падтрымка далейшага прадастаўлення Чэхіяй Украіне зброі і атрымання Украінай статусу кандыдата на сяброўства ў ЕС", — піша амбасадар у Чэхіі ў Twitter.
У красавіку падобныя рэзалюцыі прынялі парламенты Латвіі і Эстоніі. А літоўскі парламент нядаўна прызнаў Расію тэрарыстычнай дзяржавай.

twitter.com/YPerebyinis
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.