Сем'і ахвяраў з малайзійскага Боінга пададуць у суд на Украіну

Пра гэта паведаміў адвакат Эльмар Гімула, які прадстаўляе інтарэсы сям'і трох загінулых у авіякатастрофе грамадзян Нямеччыны, перадае УНІАН са спасылкай на нямецкія СМІ. Адвакат кажа, што згодна з нормамі міжнароднага права "кожная дзяржава адказвае за паветраную прастору над сваёй тэрыторыяй, калі яна адкрывае яго для пералётаў". Па словах Гімулы, калі дзяржава не ў стане гарантаваць бяспеку авіяпрасторы, яе неабходна зачыняць, чаго не адбылося ў выпадку з рэйсам малайзійскіх авіяліній MH17. Адвакат перакананы, што такім чынам Украіна дапусціла "знішчэнне жыцця" соцень нявінных людзей, у чым ён бачыць парушэнне правоў чалавека, гарантаваных міжнароднымі нормамі. 

Пазоўнікі будуць патрабаваць высокіх грашовых кампенсацый — каля мільёна еўра за кожную ахвяру. Ад "Малазійскіх авіяліній", заявіў адвакат, сем'і ахвяраў атрымалі па 5 тысяч еўра. Зараз рыхтуецца выплата ў памеры 50 тысяч еўра блізкім кожнай ахвяры. 

Нагадаем, пасажырскі "Боінг" авіякампаніі Malayasia Airlines быў збіты ў Данецкай вобласці 17 ліпеня. У авіякатастрофе загінулі 298 чалавек. Украінскі бок і заходнія эксперты лічаць, што самалёт быў збіты з зенітна-ракетнага комплексу "Бук", які прарасійскія сепаратысты атрымалі з Расіі. У Маскве адказнасць за падзенне самалёта ўскладаюць на Кіеў. 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі