Сэлінджэр падаў у суд на выдаўца працягу "Над прорвай у жыце"

Пісьменнік Джэром Дэвід Сэлінджэр падаў у акруговы суд Манхэтана пазоў аб абароне інтэлектуальнай уласнасці ў сувязі з намерам апублікаваць працяг яго рамана "Над прорвай у жыце" 1951 года, піша Lenta.ru.
90-гадовы пісьменнік просіць забараніць публікацыю кнігі "Праз 60 гадоў: прабіраючыся скрозь жыта", напісанай шведска-амерыканскім літаратарам Джонам Дэвідам Каліфорнія.

У працягу рамана, які стаў класікай сусветнай літаратуры, распавядаецца пра героя Сэлінджэра Холдэна Колфілда, якому ўжо 76 гадоў. Пісьменнік называе кнігу плагіятам і збіраецца ўпарта абараняць сваю інтэлектуальную ўласнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі