Сцінг і Макартні сталі класічнымі выканаўцамі

Вядомыя спевакі Сцінг і cэр Пол Макартні, якія звычайна спаборнічаюць у поп-чартах, будуць змагацца за ўзнагароды Classical Brit Awards - аналага галоўнай музычнай узнагароды Вялікабрытаніі, але сярод класічных твораў. Справа ў тым, што ў мінулым годзе абодва спевака пачалі займацца класікай, таму зараз у намінацыі «Класічны альбом года» з’явіліся кружэлкі «Songs From The Labyrinth» і « Behold My Heart». Альбом лютневай музыкі 16-га стагоддзя, якую выдал Сцінг, і класічная араторыя ад Макартні суадносна.

Таксама за перамогу ў гэтай намінацыі змагаюцца работы валійскіх выканаўцаў Кэтрын Джэнкінс і Брын Тэрфель і ценары Олфі Бое і юнай скрыпачкі Ніколы Бенэдэці. Дарэчы, апошняй зараз 19 год, а вядомая яна тым, што пачала іграць на скрыпцы ў чатыры гады. Дадам, што дзяўчына ўжо атрымлівала ўзнагароду BBC у намінацыі «Малады брытанскі выканаўца класічнай музыкі», а ў гэтым годзе скрыпачка фігуруе адразу ў трох намінацыях - «Класічны альбом года», «Малады брытанскі выканаўца» і «Інструменталіст года».

Галоўнымі прытэндэнтамі на званне «Выканаўцы Года» Classical Brit Awards з’яўляюцца мексіканскі ценар Раландо Вілазон, расіянка Ана Нятрэбка (сапрана) і англійскі барытон Сайман Кінлісайд.

Дадам, што цырымонія ўшанавання ўзнагародамі адбудзецца 3 траўня ў Лондане, у Каралеўскім Альберт Холе. Пераможца намінацыі «Альбом Года» будзе вызначацца шляхам галасаваня, якое будзе праводзіцца сярод слухачоў радыёстанцыі Classic FM і чытачоў аднайменнага часопіса.

Фота: wallpapers.infostore.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі