Сцэнарыст "Шрэка" працуе на новым "Шчаўкунком"

Кінастудыя New Line здыме фільм па казцы Гофмана "Шчаўкунок", паведамляе выданне The Hollywood Reporter. У аснову карціны ляжа сцэнар Дарэна Лэмке (Darren Lemke), які працаваў над сюжэтам чацвёртай часткі анімацыйнага фільма "Шрэк".

Стваральнікі фільма збіраюцца адмовіцца ад класічнай трактоўкі твора і ператварыць яго ў эпічную карціну, параўнальную па маштабах з "Хронікамі Нарніі".

"Я люблю класічныя гісторыі, але толькі тыя, якія можна пераказаць сучаснай мовай і пры гэтым пакінуць першапачатковы сэнс. "Шчаўкунок" - адна з іх", - пракаментаваў сцэнарыст.

Хто стане рэжысёрам праекту, пакуль не вядома.

Нагадаем, што казка "Шчаўкунок і мышыны кароль" была апублікаваная ў 1816 годзе. Аднак шырокую вядомасць яна набыла дзякуючы балету Пятра Чайкоўскага.

Фота: mydivx.lihoman.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі