Сцэна на Be2gether для The Toobes аказалася замалой

У 14:30 на фестывалі Be2gether скончыўся сэт маладога беларускага гурта The Toobes. Па ацэнцы нашай карэспандэнткі Міры Шульц, гэты выступ сабраў неверагодную колькасць гледачоў. Але публіка засталася незадаволеная: людзі абураліся, тым што The Toobes гралі днём, а не вечарам, ды пляцоўка была замалая.
Самі хлопцы таксама паскардзіліся на прэс-канферэнцыі, што перад сцэнай не ўсім хапала месца і яны гэтым незадаволеныя.

The Toobes
расказалі, што ўжо запрошаныя на некалькі фестываляў ва Ўкраіне. Клікалі іх і на “Басовішча”, але запрашэнне было неканкрэтным і не настойлівым, таму, хутчэй за усё, яны туды не паедуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі