СБУ злавіла ў Данецку расійскага дыверсанта з выбухоўкай

Украінскія спецслужбы затрымалі грамадзяніна Расіі, які прыехаў ва Украіну для фармавання дыверсійных групаў. Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Кіеве старшыня Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка.



Як паведамляе УНІАН, 47-гадовы затрыманы — ўраджэнец Крыма, але жыве ў Маскве і з'яўляецца расійскім грамадзянінам. СБУ сачыла за ім на працягу апошніх 15 сутак. Ёсць доказы, што дыверсантам кіравалі расійскія спецслужбы (якія менавіта — цяпер высвятляецца), якія паставілі задачу стварэння на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей груповак з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі. Для гэтых мэтаў ён меў выбухоўку, дэтанатары. Распачатая крымінальная справа.



Нагадаем, раней з'яўлялася інфармацыя пра затрыманне ва Украіне супрацоўніка ваеннай разведкі ГРУ Генштаба Расіі.

Фота — УНІАН
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі