СБУ затрымала жанчыну, якую падазраюць у змове з мэтай забойства Зяленскага

Затрыманне падазраванай у саўдзеле ў расійскай змове супраць Зяленскага / Служба бяспекі Украіны

Затрыманне падазраванай у саўдзеле ў расійскай змове супраць Зяленскага / Служба бяспекі Украіны

СБУ затрымала жанчыну, якую падазраюць ва ўдзеле ў расійскай змове з мэтай забойства прэзідэнта краіны Уладзіміра Зяленскага, піша ВВС.

Паводле звестак службы, затрыманая жыхарка Украіны спрабавала высветліць маршрут прэзідэнта напярэдадні яго візіту ў Мікалаеў, што пацярпеў ад паводкі пасля трагедыі на Кахоўскай ГЭС у чэрвені гэтага года. Расія пакуль не пракаментавала арышт.

У СБУ заяўляюць, што яны ведалі пра змову яшчэ да візіту Зяленскага ў Мікалаеў, і прынялі дадатковыя меры бяспекі. Паводле звестак супрацоўнікаў ведамства, падазраваная спрабавала перадаць Расіі інфармацыю пра месцазнаходжанне сістэм радыёэлектроннай барацьбы і складоў з боепрыпасамі.

Пра жанчыну вядома няшмат, на фота СБУ яе твар размыты. Яна жыла ў невялікім мястэчку Ачакаў, які Зяленскі наведаў у ліпені, і працавала там у крамцы на вайсковай базе.

Вядома, што СБУ не арыштавала падазраваную падчас візіту Зяленскага. За ёй сачылі, каб больш даведацца пра "заданні" ад расіян. Супрацоўнікі СБУ заявілі, што арыштавалі жанчыну "з доказамі злачынства" падчас спробы перадаць разведдадзеныя.

Цяпер жанчыне могуць выставіць абвінавачанні ў несанкцыянаваным распаўсюдзе інфармацыі пра перамяшчэнне зброі і войскаў. Калі яе віна будзе даказаная, ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі