СБУ пачала расследаванне па факце відэа забойства ўкраінскага вайскоўца

Супрацоўнік Службы бяспекі Украіны / @SBUkr
Супрацоўнік Службы бяспекі Украіны / @SBUkr

Служба бяспекі Украіны пачала расследаванне па факце відэа, якое напярэдадні з'явілася ў сеціве. Гаворка ідзе пра забойства, як мяркуецца, украінскага вайскоўца. Яму ў кадры адразаюць галаву.

"Мы знойдзем гэтых вылюдкаў. Калі трэба будзе — дастанем усюды, дзе б яны ні былі: з-пад зямлі або з таго свету. Але за зробленае яны дакладна панясуць пакаранне", — заявіў кіраўнік СБУ Васіль Малюк. Дасудовае расследаванне пачалося ў рамках ч. 2 арт. 438 (парушэнне законаў і звычаяў вайны, звязанае з наўмысным забойствам) Крымінальнага кодэкса Украіны.

У ахвяры на гэтым відэа — жоўтая павязка на рукаве. Такія носяць украінскія вайскоўцы. Мужчыны, якія здзяйсняюць расстрэл, размаўляюць па-руску і апранутыя ў ваенную форму з белымі павязкамі. Белыя павязкі выкарыстоўваюць як апазнавальны знак расійскія вайскоўцы. 

Адначасова журналісты амерыканскага выдання CNN знайшлі яшчэ адно відэа забойства, якое здзейснілі, як мяркуецца, найміты ПВК "Вагнер". У гэтым выпадку ахвяр было дзве. На відэа трапілі абезгалоўленыя целы двух украінскіх вайскоўцаў, якія ляжаць на зямлі каля знішчанай вайсковай бронемашыны.

Hromadske нагадвае, што гэта не першае з'яўленне ў сеціве відэа расправы над украінскімі ваеннапалоннымі. У сакавіку 2023 года было апублікаванае відэа з расстрэлам украінскага вайскоўца, які кажа "Слава Украіне!" Пазней высветлілася, што гэта Аляксандр Маціеўскі, снайпер 163-га батальёна 119-й асобнай брыгады тэрабароны Чарнігаўскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі