Саюз палякаў акружыла міліцыя

17 студзеня ў Гродне прайшло паседжанне афіцыйнага Саюза палякаў, на якім абмяркоўвалі далейшы лёс арганізацыі. Яго кіраўніку Юзафу Лучніку загадалі запрасіць на мерапрыемства Анжаліку Борыс.
Пасля расколу ў 2005 г. яна стала на чале Саюза, які не прызнае беларуская ўлада. Пад ціскам Польшчы афіцыйны бок ўпершыню зрабіў крок наперад. Аднак запрасілі спадарыню Борыс не як кіраўніцу, я як шэраговага сябра арганізацыі. Таму яна не прыйшла.

Тым часам ад 150 да 200 паплечнікаў Борыс сабраліся каля сядзібы, дзе праходзіла паседжанне. Яны прыйшлі, каб выказаць нязгоду з тым, што мерапрыемства праходзіць за зачыненымі дзвярыма, а сядзібу, збудаваную за грошы польскага ўраду, ахоўвае міліцыя. Удзельнікі вулічнай акцыі рассказалі, што сёння дамы палякаў пустуюць і афіцыйны Саюз не займаецца культурна-асветніцкай дзейнасцю.

Людзі патрабавалі, каб да іх выйшаў Юзэф Лучнік.

Юзэф Лучнік: У нас сёння пройдзе паседжанне галоўнага Савета, на якім будзе вырашацца пытанне склікання чарговага з’езду. На паседжанне Савета была запрошана Анжаліка Борыс. Яна, спадзяюся, прыйдзе. Але яе не бачу.

Паплечнікаў Борыс абурыла тое, што Юзэф Лучнік звярнуўся да іх па-руску, а не па-польску. Маніфестацыя працягвалася прыблізна паўтары гадзіны. Напрыканцы намеснік Анжалікі Борыс Мечыслаў Яскевіч зачытаў ліст ад намесьніка ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў пры Саўміне сп. Ламекі. У ім спадарыні Борыс прапанавалі прадставіць ў пісьмовым выглядзе свае прапановы наконт вырашэння канфліктнай сітуацыі вакол Саюза палякаў.


Фота — ByMedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі