Сайт Onliner.by вярнулі ў рэестр нацыянальнай даменнай зоны

Дамен Onliner.by вернуты ў рэестр нацыянальнай даменнай зоны. У найбліжэйшы час доступ да сайта будзе адкрыты ва ўсіх інтэрнэт-правайдараў, паведамляе партал tut.by.

Адзначаецца, што, паводле крыніц tut.by, беларуская кампанія ліквідавала ўсе парушэнні ў заканадаўстве аб гандлі, выяўленыя Мінгандлем. У сувязі з гэтым Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце даў указанне тэхнічнаму адміністратару вярнуць Onliner.by ў нацыянальную даменную зону.

Паколькі Onliner.by з'яўляецца зарэгістраваным таварным знакам, даменнае імя не было выстаўлена на аўкцыён, а перададзена праваўладальнікам.

Варта адзначыць, што вртанне Onliner.by ў рэестр нацыянальнай даменнай зоны не азначае імгненную даступнасць сайта ў Беларусі. Гэты рэсурс будзе даступны карыстальнікам па меры абнаўлення DNS-сервераў правайдараў (працэс можа заняць ад гадзіны да сутак).

Нагадаем, ААЦ прыняў рашэнне аб выключэнні Onliner.by з рэестра нацыянальнай даменнай зоны 20 снежня за парушэнне заканадаўства аб гандлі.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі