Савет NATO заклапочаны маштабам беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў

NATO выказвае заклапочанасць у сувязі з нядаўнімі беларуска-расійскімі сумеснымі вайсковымі вучэннямі "Захад-2009". Аб гэтым у сераду заявіў афіцыйны прадстаўнік альянса Джэймс Апатурай.
Паводле яго слоў, Савет NATO на ўзроўні паслоў 28 краін-сяброў альянса на паседжанні ў Бруселі, у прыватнасці, выказаў заклапочанасць маштабамі вучэнняў, якія "сталі самымі буйнымі пасля заканчэння "халоднай вайны", а таксама тым, што Расія не запрасіла на манеўры назіральнікаў. А гэта NATO разглядае як парушэнне "Венскіх абавязацельстваў".

Акрамя таго, як паведамляе РИА "Новости", Апатурай паведаміў, што саюзнікі па NATO выказалі таксама заклапочанасць адносна таго, што сцэнар беларуска-расійскіх вучэнняў разглядаў атаку на Расію з боку Захаду.

NATO працягне абмеркаванне гэтых вучэнняў і іх магчымае ўздзеянне на адносіны NATO — Расія, якія знаходзяцца на стадыі паляпшэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі