Вы тут

Савет Еўропы выказаў шкадаванне ў сувязі са смяротнай карай у Беларусі

Аляксандр Асіповіч, асуджаны да смяротнай кары / spring96.org

"Мы выказваем шкадаванне ў сувязі з яшчэ адным паведамленнем пра смяротнае пакаранне ў Беларусі. Мы заклікаем Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне альбо прынамсі ўвесці мараторый. Смерць — гэта не правасуддзе"

Такі допіс размясціў у Твітары афіцыйны прадстаўнік генсакратара Савета Еўропы Дэніэл Хольтген.

Нагодай для заявы стала сённяшняе паведамленне пра чарговы прыведзены ў выкананне смяротны прысуд. 

Як распавядала Еўрарадыё, 17 снежня ў Бабруйску быў пакараны смерцю Аляксандр Асіповіч. Яго прызналі вінаватым у жорсткім забойстве дзвюх дзяўчат: адну ён 16 разоў ударыў нажом, а другую забіў малатком. Калегія Вярхоўнага суда пацвердзіла смяротны прысуд, вынесены Магілёўскім абласным судом. Кіраўнік дзяржавы таксама не памілаваў Асіповіча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.