Савет ЕС: Санкцыі могуць быць адмененыя ў любы момант

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў 27 краін-удзельніц Еўрасаюза на паседжанні ў аўторак у Бруселі вырашылі працягнуць да кастрычніка 2010 года дзеянне санкцый у адносінах асобных беларускіх чыноўнікаў. "У сувязі з адсутнасцю істотнага прагрэсу ў сферах, якія былі абазначаныя ў Рашэннях Савету за 13 кастрычніка 2008 года, Савет не можа адмяніць абмежавальныя меры супраць пэўных беларускіх чыноўнікаў, — гаворыцца ў Заключэнні Савета ЕС па Беларусі. — Таму ён вырашае працягнуць да кастрычніка 2010 года абмежавальныя меры... Тым не менш, каб заахвоціць прагрэс у сферах, якія зазначаныя ЕС, Савет вырашае адначасова працягнуць прыпыненне прымянення абмежаванняў на ўезд для пэўных беларускіх чыноўнікаў... да кастрычніка 2010 года...".

У заяве Савета ЕС адзначаецца, што гэтыя санкцыі могуць быць адмененыя ў любы момант у адказ на захады беларускіх уладаў у галіне дэмакратыі і правоў чалавека.

Тэкст Рашэння Савета ЕС па Беларусі 17 лістапада 2009 года

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі