Вы тут

Саўмін вызначыў, што "дармаеды" будуць аплачваць на 100%

Фота: Еўрарадыё

Савет міністраў вызначыў, якія паслугі так званыя "дармаеды" будуць аплачваць на 100%. Поўная аплата прадугледжваецца за жыллёва-камунальныя паслугі і карыстанне жылым памяшканнем. Пра гэта гаворыцца ў 17-м пункце пастановы Саўміна №240 ад 31 сакавіка 2018 года.

Раней з'яўлялася інфармацыя, што для "працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы", могуць увесці поўную аплату медыцынскіх паслуг або павысіць плату за праезд у грамадскім транспарце. Аднак гэтыя ідэі не знайшлі свайго ўвасаблення.

Разам з тым, у гутарцы з Еўрарадыё 5 красавіка прэс-сакратар урада Уладзіслаў Сычэвіч казаў, што дакумент пра тое, за якія паслугі "дармаеды" будуць плаціць па поўных тарыфах, яшчэ не ўзгоднены. Таму не выключана, што плацяжы для "дармаедаў" не абмяжуюцца толькі "камуналкай".