Сасновіч выйграла стартавы паядынак на Кубку Крамля

Сасновіч выйграла стартавы паядынак на Кубку Крамля

Аляксандра Сасновіч выйграла стартавы паядынак на Кубку Крамля. У 1/16 фіналу беларуская тэнісістка ў двух сэтах абыграла румынку Міхаэлу Бузарнэску — 6:3, 6:4. Матч працягваўся амаль паўтары гадзіны. Сасновіч — 31-я ракетка, яе саперніца — 25-я. У 1/8 фіналу Аляксандра Сасновіч згуляе з Кікі Бертэнс з Галанлдыі, у якой 9-е месца ў рэйтынгу WTA.

Як вядома, з Кубка Крамля знялася беларуска Арына Сабаленка. Прычынай называецца хвароба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі