Сасновіч прайграла ў першым матчы плэй-оф Кубка федэрацыі

Сасновіч прайграла ў першым матчы плэй-оф Кубка федэрацыі

Беларуска Аляксандра Сасновіч саступіла расіянцы Дар’і Касаткінай у першым паядынку ў рамках плэй-оф Сусветнай групы Кубка федэрацыі 3:6, 6:3, 1:6. У другім матчы гуляюць Вікторыя Азаранка і Маргарыта Гаспаран.

Такім чынам, Беларусь пакуль саступае Расіі з лікам 0:1.

На нядзелю, 17 красавіка прызначаныя адзіночныя паядынкі Вікторыі Азаранкі з Дар'яй Касаткінай і Аляксандры Сасновіч з Маргарытай Гаспаран. Калі будзе патрэба, адбудзецца парны паядынак. На яго беларускі бок заявіў Сасновіч і Вольгу Гаварцову, расійскі бок — Алену Весніну і Елізавету Кулічкову. У выпадку, калі гэты паядынак будзе вырашальны, не выключана, што замест Гаварцовай, якая праводзіць няўдалы сезон, згуляе Азаранка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі