Вы тут

Саша Філіпенка: штрафы за палітычныя справы ў Беларусі перавысілі 1 млн долараў

Палітычнае затрыманне ў Мінску / Еўрарадыё

За год пратэстаў беларусы выплацілі штрафы па палітычных справах больш як на 1 мільён долараў. Такія падлікі прыводзіць журналіст і пісьменнік Саша Філіпенка.

"Усяго выпісана штрафаў на 91 777 базавых велічынь. На 62 793 базавых у 2020 годзе і на 37 143 — у 2021-м.

У 2020 годзе базавая складала 27 беларускіх рублёў, у 2021 — 29 беларускіх рублёў. 

Разам па сённяшнім курсе 1 105 616 долараў на АМАП", — падсумоўвае літаратар у сваім допіс ў Фэйсбуку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.