Вы тут

Сапраўдны арсенал знайшлі міліцыянты ў мінскага пенсіянера (відэа)

mvd.gov.by

Супрацоўнікі па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС знайшлі ў кватэры і прыватным доме 65-гадовага мінчука вінтоўку, стрэльбу, звыбольш за 80 патронаў, каля 1,3 кг пораху і іншыя боепрыпасы. 

Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, арсенал апынуўся прыдатным для стральбы. Аднак ні зброю, ні боепрыпасы мужчына не рэгістраваў у міліцыі. Выявіць арсенал удалося ў выніку праверкі асоб, якія могуць быць датычныя да незаконнага палявання. 

На мужчыну пачалі крымінальную справу за незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Дарэчы, раней пенсіянер неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкагольных напояў або з'яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане. Таксама ў яго ёсць судзімасць за наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання.