Саперніцамі беларускіх тэнісістак у Кубку Федэрацыі будуць японкі

10 лютага ў Лондане прайшло лёсаванне матчаў плэй-оф 2-й Сусветнай групы тэніснага Кубка Федэрацыі. Саперніцамі жаночай зборнай Беларусі сталі тэнісісткі з Японіі. Паводле лёсавання, беларускам давядзецца правесці матч у гасцях.

Нагадаем, зборная Беларусі паспяхова выступіла на турніры 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны, які нядаўна прайшоў у Будапешце. Беларускі занялі першае месца ў падгрупе С. Яны выйгралі ў Грузіі (3:0), Балгарыі (3:0), Партугаліі (2:1) і Вялікабрытаніі (2:0). Адзначым, што ў складзе нашай зборнай сёлета выступае Вікторыя Азаранка.

Зборнай Японіі былі атрыманыя перамогі над Паўднёвай Карэяй (3:0), Ганконгам (3:0), Узбекістанам (3:0) і Казахстанам (2:0).

Сустрэча Японія — Беларусь пройдзе 18-19 красавіка.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі