Вы тут

Самы нізкі медыянны заробак у Віцебскай вобласці, самы высокі — на Міншчыне

БЕЛТА

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў дадзеныя пра медыянны заробак (яго атрымлівае работнік з сярэднім заробкам у параўнанні з калегамі) у лістападзе 2018 года. З яго вынікае, што самы нізкі медыянны заробак у Віцебскай вобласці — 387,9 рубля, самы высокі — на Міншчыне — 749,7 рубля (у Мінску — 977). У Брэсцкай вобласці гэтая лічба складае 693 рублі, у Гомельскай — 686,6, у Магілёўскай — 683,2, у Гродзенскай — 676,1 рубля.