Самалёт з беларускімі журналістамі з "Еўрабачання" не даляцеў да Мінска

Самалёт "Аўстрыйскіх авіяліній" маршрутам Вена— Мінск вылецеў зранку 24 траўня. На яго борце, як паведамляецца, былі беларускія журналісты, якія вярталіся дадому з песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2015".

У небе над беларускім райцэнтрам Бяроза на Брэстчыне самалёт нечакана развярнуўся, паляцеў назад і прызямліўся ў Вене, піша "Комсомольская правда". Прадстаўнікі авіякампаніі паведамілі, што ў самалёта ўзніклі праблемы з працай закрылкаў. Верагодна, праблему хутка ліквідавалі, бо праз некалькі гадзін гэты ж самалёт паляцеў з Вены ў аўстрыйскі Інсбрук.

Частку пасажыраў з Вены паабяцалі адправіць у Мінск у той жа дзень. Іншыя змогуць трапіць дадому толькі ў панядзелак.

Фота — planespotters.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі