Вы тут

Салігорскі "Шахцёр" выйшаў у 2-гі раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы

vk.com/fcshakhterby

Салігорскі "Шахцёр" выйшаў у 2-гі кваліфікацыйны раўнд футбольнай Лігі Еўропы. Гарнякі пасля хатняй перамогі (1:0) перамаглі мальційскі "Хіберніянс" і на яго полі — 1:0. Адзіны гол забіў Мікіта Татаркоў, які выйшаў на замену на 64-й хвіліне і вызначыўся ўжо праз некалькі дзясяткаў секунд. Тэкставы анлайн глядзі тут. Наступны сапернік салігорцаў — дацкі "Эсб'ёрг": 25 ліпеня — дома і 1 жніўня — у гасцях.

Як інфармавала Еўрарадыё, мінскае "Дынама" пасля гасцявой нічыі 1:1 з "Ліепаяй" прайграла дома — 1:2. Матч запомніўся аб'яўленнем ў другім тайме паядынку на стадыёне "Дынама" пажарнай трывогі, якая аказалася непраўдзівай.

"Віцебск" пасля гасцявых 0:2 ад фінскага "Куопіё" на сваім полі згуляў унічыю 1:1 і таксама развітаўся з Лігай Еўропы.