Салігорскі "Шахцёр" сенсацыйна абыграў у Барысаве БАТЭ

Дзейны чэмпіён Беларусі па футболе БАТЭ пацярпеў першае паражэнне ў цяперашнім першынстве краіны. 27 траўня ў Барысаве каманда Віктара Ганчарэнкі прайграла салігорскаму "Шахцёру" з лікам 2:3. БАТЭ выйграваў з лікам 1:0, але яшчэ ў першым тайме госці аднавілі раўнавагу. У пачатку 2-га тайма Ігар Зюлеў забіў два мячы. Выратаваць гульню барысаўчане не здолелі.

У другім матчы 10-га тура гродзенскі "Нёман" перамог наваполацкі "Нафтан" з лікам 2:0. Астатнія матчы тура пройдуць 30 траўня, нагадвае БелаПАН.

Турнірная табліца на сённяшні дзень выглядае так:

БАТЭ — 25 ачкоў (10 матчаў)
"Дынама" (Бр) — 17 (9)
"Нёман" — 16 (10)
"Дынама" (Мн) — 15 (9)
"Тарпеда" — 15 (9)
МТЗ-РІПА — 14 (9)
"Нафтан" — 13 (10)
"Днепр" — 13 (9)
"Гомель" — 12 (9)
"Шахцёр" — 11 (10)
"Граніт" — 10 (9)
"Мінск" — 9 (9)
"Віцебск" — 7 (9)
"Смаргонь" — 5 (9).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі