Салігорск нашпігавалі патаемнымі відэакамерамі

Пра гэта карэспандэнту Еўрарадыё расказалі ў экспертна-крыміналістычным аддзеле салігорскага РАУС.
Крыміналістычны аддзел: “Можаце нічога не баяцца. Вы вось ходзіце па горадзе і не ведаеце, што ў нас паўсюдна – ў кожным раёне, на кожнай дарозе, у кожнай краме усталяваны відэакамеры”.

Пра масавае ўсталяванне відэакамер у раённых цэнтрах МУС шырока не паведамляла. Мяркуецца, што павальная “камерызацыя” паспрыяе яшчэ большай эфектыўнасці прафілактыкі злачынстваў у грамадстве.

У многіх сучасных еўрапейскіх гарадах, як, напрыклад, у Лондане, Берліне ці Варшаве, з гэтай жа прычыны ўсталяваны сотні тысяч відэакамер знешняга назірання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі