Сацыёлагі: большасць беларусаў хочуць інтэграцыі з ЕС, а не з Расіяй

Больш за палову беларусаў выказваюцца супраць будаўніцтва саюзнай дзяржавы. Такія вынікі праведзенага апытання агучыў Інстытут стратэгічных даследаванняў.
Як адзначае інтэрнэт-выданне "Салідарнасць", прыхільнікаў уступлення Беларусі ў Еўрасаюз сярод беларусаў больш, чым тых, хто хоча інтэграцыі з Расіяй. Амаль 55% апытаных выказаліся катэгарычна супраць таго, каб Беларусь і Расія будавалі саюзную дзяржаву з адзінай валютай, прэзідэнтам і парламентам. "За" выказаліся толькі крыху больш за 20% рэспандэнтаў.

А вось прыхільнікаў інтэграцыі з Еўрасаюзам налічваецца ўжо больш за 33%. Праўда, яшчэ больш — 41,2% апытаных мяркуюць, што нашая краіна не павінна станавіцца сябрам ЕС. Найбольш папулярным (74,1%) сярод рэспандэнтаў аказалася думка, што Беларусь мусіць застацца незалежнай дзяржавай.