Сацыёлага Таццяну Вадалажскую асудзілі на 2,5 года "хіміі"

Сацыёлага Таццяну Вадалажскую асудзілі на 2,5 года "хіміі"

2,5 года "хіміі" запрасіла дзяржабвінавачанне для каардынатаркі "Лятучага ўніверсітэта", сацыёлага Таццяны Вадалажскай, паведамляюць праваабаронцы.

Палітзняволеную навукоўцу судзілі ў судзе Заводскага раёна Мінска. У зале суда Вадалажскую трымалі ў кайданках. Яе вінавацілі за ўдзел у пратэстах па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Справу разглядаў суддзя Алег Каляда. Ён вынес той прысуд, які прасіў дзяржабвінаваўца. Вадалажскую выпусцілі з-пад варты ў зале суда.

Таццяна Вадалажская — паплечніца філосафа, палітвязня Уладзіміра Мацкевіча, каардынатарка Лятучага ўніверсітэта, сябра Каардынацыйнай рады. У жніўні 2021-га яе затрымлівалі адначасова з Мацкевічам, аднак выпусцілі на волю праз 10 дзён. Вадалажская заставалася ў статусе падазраванай, хадзіла на допыты. У лютым 22-га яе зноў затрымалі і ўзялі пад варту.

Дарэчы, сёння пачаўся суд над яшчэ адной палітзняволенай — галоўнай рэдактаркай "Новага Часу" Аксанай Колб. Для яе пракурор таксама папрасіў 2,5 года "хіміі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі