"Сацыяльнае грамадскае аб'яднанне А.Міхалевіча" не зарэгістравалі (дакумент)

Палітык Алесь Міхалевіч паспрабаваў зарэгістраваць грамадзкую арганізацыю, названую сваім імем - "Сацыяльнае грамадскае аб'яднанне А.Міхалевіча". Аднак упраўленне юстыцыі Мінгарвыканкаму адмовіла яму. У афіцыйным адказе гаворыцца, што ўпраўленне юстыцыі не змагло вызначыць мэты новага аб'яднання. Сам Міхалевіч кажа, што мэтай арганізацыі было вырашэнне мясцовых сацыяльных задач - як сярод моладзі, так і сярод старэйшага насельніцтва.

У тым, што аб'яднанне носіць яго імя сам Міхалевіч не бачыць нічога надзвычайнага і папрокаў у залішняй фанабэрыстасці не баіцца:

Міхалевіч: На мой погляд, гэта натуральна, што чалавек называе сваім імем грамадскае аб'яднанне. Таксама як натуральна, калі фірма называецца - нейкае прозвішча і партнёры. Бо тады ёсць персанальная адказнасць. Людзі разумеюць, хто нясе адказнасць за тое, што робіць грамадскае аб'яднанне. На мой погляд, гэта добра.

Цяпер Алесь Міхалевіч будзе абскарджваць адмову ў Мінскім гарадскім судзе.




Фота: блог Алеся Міхалевіча

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі