Сацыял-дэмакраты падалі заяўкі на святкаванне 1 траўня ў трох гарадах

Актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) падалі заяўкі на першамайскія акцыі ў трох гарадах Беларусі — Мінску, Брэсце, Магілёве. У сталіцы плануецца мітынг, у абодвух абласных цэнтрах — дэманстрацыі.

Актывісты кажуць, што мэтай масавых мерапрыемстваў з’яўляецца абарона правоў працоўных, а таксама сацыяльных і палітычных правоў грамадзян. Акпамя таго ўдзельнікі хочуць выказаць пратэст супраць Дэкрэта №3 “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства”, а таксама адзначыць Міжнародны дзень салідарнасці працоўных у барацьбе за свае правы.

Дарэчы, у Мінску адной з арганізатараў мітынгу выступіла Таццяна Караткевіч — сябрам БСДП, якая можа стаць кандыдаткай у прэзідэнты ад кааліцыі "Народны рэферэндум".

Апошні раз святкаванне 1 траўня было дазволена ў Брэсце ў 2013 годдзе. Тады брэсцкія сацыял-дэмакраты пад сваімі сцягамі сабралі каля 300 чалавек.

Фота — з архіву bsdp.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі