Сабаленка саступіла Вандэвеге ў напружаным паядынку матчу Кубка Федэрацыі

Сабаленка саступіла Вандэвеге ў напружаным паядынку матчу Кубка Федэрацыі

Беларуска Арына Сабаленка саступіла амерыканскай тэнісістцы Кока Вандэвеге ў фінале Кубка Федэрацыі — 5:7, 1:6. Цяпер лік матчу — 1:2 на карысць амерыканскай зборнай.

Гэта быў трэці адзіночны паядынак. Напярэдані Аляксандра Сасновіч прайграла Вандэвеге — 4:6, 4:6, а Сабаленка выйграла ў Слоан Стывенс6:3, 3:6, 6:4. Аднак сёння 19-гадовай беларускай спартсменцы не хапіла досведу: першы сэт яна скончыла з лікам 5:7, а ў другім сэце так і не здолела сканцэнтравацца, таму саступіла 1:6.

Апошні адзіночны паядынак правядаць Аляксандра Сасновіч і Слоан Стывенс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі