Сабаленка на турніры ў Сан-Хасэ прайграла 258-й ракетцы свету

Сабаленка на турніры ў Сан-Хасэ прайграла 258-й ракетцы свету

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая займае ў сусветным рэйтынгу 35-е месца, саступіла прадстаўніцы США Марыі Санчэс на старце кваліфікацыі да турніру ў Сан-Хасэ. Матч скончыўся з лікам 6:2, 5:7, 4:6. Саперніца беларускі займае 258-е месца.

Тым часам іншыя прадстаўніцы Беларусі —  Вікторыя Азаранка (110) і Вера Лапко (69) пачнуць выступ на гэтым турніры адразу з асноўнай сеткі. Азаранка ў першым коле згуляе з украінцай Кацярынай Бандарэнка (79), а Лапко —  з кітайскай тэнісісткай Шуай Чжан (32).

Прызавы фонд турніра складае 733 тысячы долараў. Вікторыя Азаранка выйгравала яго ў 2010 годзе ў адзіночным разрадзе, а ў 2011 здабыла тытул у жаночым парным разрадзе разам з расіянкай Марыяй Кірыленка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі