Са зняволення Пэрыс Хілтан зрабілі кампутарную гульню

Кароткачасовае зняволенне Пэрыс Хілтан не засталося па-за ўвагай вытворцаў кампутарных гульняў. Днямі ў сеціве з'явілася браўзерная гульня пад назвай: "The Prison Life: Paris" - у якой вядзецца пра дні, якія каралева гламура правяла за кратамі. У гульні Пэрыс штампуе аўтамабільныя нумары, якія падае канвеер. Хуткасць, з якой гульцам трэба кіраваць адмысловым прэсам, увесь час узрастае. Да таго ж, акрамя бляшанак, па канвееры швэндаецца улюбёны сабачка Пэрыс Хілтан, якога ўвогуле нельга пляжыць.

Жыццё за кратамі прыцягнула ўвагу тысячаў гульцоў, сярод якіх, па чутках, заўважаная і сама Пэрыс Хілтан.

“Пэрыс завіхалася ля прэса”, - напісаў бы з гэтай нагоды Іван Мележ. А мне чамусьці ўяўляецца Павел Севярынец, які кіруе друкарным станком.

Станок друкуе выбарчыя бюлетэні, а гульцы ля сваіх кампутараў павінны паспяваць ставіць птушачкі ў патрэбныя квадрацікі. Не паспеў ці памыліўся квадрацікам – выбываеш з гульні!

Што ж, які час, такія і гульні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі