Вы тут

Са жніўня Расія дазволіла падвоіць колькасць авіярэйсаў па маршруце Мінск-Масква

Аэропорт Мінск / aviateka.su

З 1 жніўня Расія падвойвае колькасць рэгулярных рэйсаў па маршруце Масква — Мінск. Акрамя гэтага плануецца павялічыць колькасць рэйсаў у Сочы і Краснадар.

Рашэнне прынята расійскім аператыўным штабам па барацьбе з каранавірусам. Цяпер з Масквы ў Мінск будзе лётаць не 10, а 20 рэйсаў на тыдзень. У Сочы і Краснадар па тры рэйсы на тыдзень.

У чэрвені Расія ўжо павялічвала колькасць авіярэйсаў у Беларусь. Тады было вырашана дазволіць да 10 рэйсаў на тыдзень. Раней Лукашэнка і Пуцін абмяркоўвалі пытанне пра павелічэнне колькасці рэйсаў паміж Беларуссю і Расіяй з-за санкцый накладзеных Еўрасаюзам на беларускага нацыянальнага авіяперавозчыка "Белавія".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.